Реклама

ads header

Давай, сустрэнемся ў цэнтры! – значыць, дзе?

Цэнтр Гродна – гэта нейкі канкрэтны пункт ці больш разлеглая прастора? Плошча Савецкая ці Леніна ці можа Каложскі парк? Мы запыталі пра гэта гараджан і аказалася, што вызначыць яго - не так проста! 

Пачуўшы адказы гарадзенцаў аказваецца, што аднаго разумення цэнтра няма. Па першае – адказы дзеляцца на гэтыя, у якіх гаворыцца пра адно, канкрэтнае месца і тыя, у якіх упамінаецца больш вялікая прастора.

Калі выбраць за цэнтр Гродна адзін канкрэтны пункт – тут меркаванні гарадзенцаў дзеляцца яшчэ больш падробна. Упамінаецца Плошча Савецкая, вуліца Савецкая Парк Жылібера, Плошча Леніна ці Фарны Касцёл.



Па словам краязнаўцы, Ігара Лапехі, цэнтр горада – гэта Савецкая Плошча. Па першае - цэнтр горада - гэта заўсёды плошча. Па другое, так склалася гістарычны. "На пырканцы 15 ст. цэнтр сфарміраваўся на Плошчы Савецкай, там знаходзіўся старажытны гродзенскі рынак.” - заўважае эксперт.

Калі рэч ідзе пра цэнтр горада ў разуменні больш вялікай прасторы, то часцей за ўсё у словах гарадзенцаў ўказваецца тжрыторыя, на якой знаходзіцца старая застройка горада. Часта сустракаюцца адказу тыпу: “ад Старога Маста да Сабора”, “Ад чыгункі на ўсходзе да Гараднічанкі на захадзе, ад Нёмана на поўдні да вуліцы Астроўскага - Церашковай на поўначы. Прыкладна так. Там дзе большая канцэнтрацыя гістарычных аб'ектаў”, “Вуліца Савецкая і ўсё, што навокал яе”, ці ў адным сказе ўпамінаецца некалькі месцаў адначасова, якія нярэдка знаходзяцца ад сябе даволі далёка. Значыць, адказваючы, стараемся неяк акрэсліць рамкамі больш вялікую тэрыторыю.

Месцы, якія ўпаміналіся гарадзенцамі ў апытанцы пра цэнтр Гродна
Ігар Ляпеха тлумачыць таксама, чаму часта можна пачуць і іншыя адказы - на прыклад пра тое, што цэнтр Гродна гэта Плошча Леніна (калісці Тызенгаўза) ці вуліцу Савецкая. Менавіта, на сёняшняй Плошчы Леніна з 19 ст. фарміраваўся адміністрацыйны цэнтр, але, як заўважае краязнаўца, губэрні, не горада. Да таго горад – гэта гандлёва-рамеснае фарміраванне таму плошча рынкавая, не адміністрацыйн – гэта і яго цэнтр. Вуліца Савецкая, па яго словам, упамінаецца гарадзенцамі таму што “Савецкая плошча згубіла свой ансамбль яна зараз досыць пустая. Утульная і гандлёвая функцыянальнасць захавалася сёння на Вуліцы Савецкай."

Што цікава, калі змерыць дзе знаходзіцца геаграфічны цэнтр Гродна - ён будзе выпадаць у ваколіцах Скідзельскага Рынку і аўтавакзалу. Гандлёвая функцыя - захавана!

Ваколіцы геаграфічнага цэнтра Гродна

Аўтарка: Наташа Мадзільяні

Комментариев нет