Реклама

ads header

15 моваў за 1,5 гадзіны: у Гродне прайшла "Жывая Бібліятэка: мовы свету"

Атрымаць адрасную паштоўку на арабскай мове з традыцыйным малюнкам, пачуць песні на мове ігба, даведацца ў чым складанасці іншаземцаў вывучыць рускую, навучыцца заказаць піва на гішпанскай і паслаць кагосьці ў кусты на літоўскай маглі гарадзенцы падчас "Жывой Бібліятэкі: мовы свету", якая прайшла ў Гродне 21 лютага, у Міжнародны Дзень Роднай Мовы.

Памятковае сельфі з Мустафай, які распавядаў пра арабскую мову
Падчас мерапрыемства, сапраўды, чуць было мовы з цэлага свету. Празвучала карэйская, кітайская і арабская, афраканскія мовы ігба і ндаў, еўрапейскія: нямецкая, французская, польская, літоўская, румынская, сербская і іншыя. Былі і дзве афіцыйныя мовы нашай краіны – беларуская і руская.
Алёна з Расіі дыскутуе з удзельніцамі наконт цяжкасцей вывучэння рускай мовы
 “Сёння, у Міжнародны Дзень Роднай Мовы, мы хацелі паказаць гэтую багацце моваў, якія  можам сустрэць на вуліцах Гродна. Мы часта забываем што тут, побач, жывуць і іншыя нацыянальнасці і што яны таксама размаўляюць на сваёй роднай мове. Падобнага тыпу мерапрыемствы дапамагаюць зразумець разнастайнасць нашага грамадства і прыблізіць нам культуру тых, з якімі сустракаемся штодня, мінаем на вуліцах” – распавяла пра ідэю мерапрыемства арганізатарка мерыпрыемства, Вольга Галецка.

У ролі спікераў выступалі носьбіты моваў – людзі, якія зараз жывуць у Гродне, але таксама тыя, якія вывучаюць замежныя мовы. Некаторыя жылі за мяжой і там пачалі іх вывучаць. Некаторыя – вывучаюць іх на месцы, у Гродне: на курсах ці самастойна. 
Ганка, якая па валанцёрскай праграме працавала ў Румыніі, распавядае пра румынскую мову
Сярод носбітаў –Таффі з Зімбабвэ, якая падчас Жывой Бібліятэкаі распавядала пра мову ндуў – адну з 16 афіцыйных моваў яе краіны. Па яе словам, такога тыпу мерапрыемства – вельмі карыснае для тых, якія любяць іншыя мовы і культуры. “Я далучылася да яго, таму што хацела распавесці пра сваю мову, мне спадабалася ідэя таго, каб людзі распавядалі пра свае корні, хацела таксама падкрэсліць, якая існуе разнастайнасць культураў і моваў у Афрыцы” – распавяла Таффі.
Сумеснае фота з Таффі (першая злева ўвесре) і Іфуаняй (другая злева ўверсе), якія распавядалі пра мову ндуў і ігба
На Жывую Бібліятэку прыйшла таксама спадарыні Тамара, каб паслухацчь пра нямецкую, літоўскую і карэйскую мову. Такі выбар - не без пырчыны. У маладосці яна жыла нейкі час у Паўночнай Карэі а кар’еру фармацэўткі пачынала ў Друскінінках, дзе прыйшлося яе камунікаваць таксама на літоўскай мове – сёння ей цікава было пачуць пра мовы, з якімі яны сутыкалася раней. З задавальненнем вымаўляла знаёмыя сказы а літоўскай мове і лавіла новыя словы.
Рая з Нямеччына і спадарыні Тамара з Гродна падчас размовы пра нямецкую мову
Гарадзенская Жывая Бібліятэка: мовы свету - толькі маленькая частка абходаў свята, якое адзначаецца ў гэты дзень у цэлым свеце. Міжнародны Дзень Роднай Мовы адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага з 1999 году . Гэты дзень быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.


Калі вы хадаеце вучыць замежныя мовы і сустракаць аднадумцаў – іх любіцэляў – арганізатары “Жывой Бібліятэкі” - ГА “Цэнтр “Трэці сектар” - запрашаюць далучыцца да штотыднёвага мерыпрыемства “Tandem Evenings in Hrodna”, падчас якога зможаце камунікаваць на розных мовах свету. Кожны тыдзень тут французская, нямецкая, польская, ангельская, гішпанская. 

Аўтарка: Наташа Мадзільяні
Фота: аўтаркі






x

Комментариев нет